| ВНИМАНИЕ!!! ОРГАНИЗУЕТСЯ ПЕРВАЯ АНТИ-ЭМО СХОДКА БЕЛАРУСИ!!! |
[May. 12th, 2007|08:06 pm] |
| [ | Tags | | | antiemo | ] |
| [ | mood |
| | супер вясёлы | ] |
| [ | music |
| | RHCP - Slow Cheetah | ] |
Все наверное знают, с какой скоростью размножаются эмо-клоны. И многие не любят их. А многих это просто бесит. На просторах интернета очень много ресурсов, "стебающихся" с эмо. Но если ты хочешь постебаться с эмо живьем, а так же просто познакомиться с хорошими людьми, поддерживающими твои взгляды, то тебе просто НЕОБХОДИМО придти на ПЕРВУЮ АНТИ-ЭМО СХОДКУ БЕЛАРУСИ.
ПЕРВАЯ АНТИ-ЭМО СХОДКА БЕЛАРУСИ СОСТОИТСЯ В ВОСКРЕСЕНЬЕ 20 МАЯ!Сбор людей будет происходить около памятника жертвам трагедии на Немиге
с 14.30 до 15.00
У выхода из метро вы увидите человека, держащего воздушный шарик(вероятнее всего зеленого цвета) Это буду я. Сходка организуется для всех желающих(кроме эмо-клонов конечно) С собой захватить хорошее настроение, денюжку на пиво и ЧОЛКАРЭЗКУ :) Don`t cry. Enjoy this life! |
|
|
| Людзі розныя бываюць... |
[Jan. 31st, 2007|08:45 pm] |
| [ | mood |
| | good | ] | Ну вось я й вырашыў вярнуцца! Даўно мяне тут не было, але трэба выпраўляцца...
Каб вы ведалі, як мяне за(зорачкі)ла мая беларусіца... Больш дурной асобы я яшчэ не сустракаў: п....ць увесь час пра свае справы, нічому не вучыць, дык яшчэ самая "сапраудная беларуССка" ў школе. Амаль кожны раз задае сачыненьне ну на такія тупыя тэмы... Вось і зараз сказала, каб ёй напісалі "Рэпартаж на экалагічную тэматыку" і каб у ім прысутнічалі сказы з рознымі відамі сувязі. Ну я й напісаў...
Экалогія - штука тонкая
Дзень добры, паважаныя тэлегледачы! Рады вітаць вас у студыі канала ШНТ (Шклоўскае Нацыянальнае Тэлебачаньне). Сёньня нядзеля, а значыць на вашых тэлеэкранах праграма "Рысы" з Аляксеем Каверкавым. І адразу галоўная навіна тыдня - крушэньне раейскага танкера каля берагоў Галандыі. Вучоныя гавораць, што гэта пагражае экалагічнай катастрофай з-за пралітай у акіян нафты і мазуту; палітыкі ж дагэтуль спрачаюцца, каго вінаваціць у гэтым даволі непрыемным здарэньні. Хачу нагадаць: кропля нафты псуе 25 літраў чыстай вады. Галандцам час біць трывогу, таму што ўсе прыбрэжныя землі "краіны цюльпанаў" могуць проста зьнікнуць пад тоўстым пластом бруду, што пагражае зьнікненьнем шматлікім біялагічным відам і экасістэмам. Урад Галандыі заклікае насельніцтва да барацьбы з забруджваньнем, але, як бачым, насельніцтва не сьпяшаецца дапамагаць: справа ў тым, што танкер перавозіў розныя тавары акрамя нафты, кантэйнеры зь якімі прыбіла да берагу. І мы можам назіраць за вясёлымі(відаць, не ад прыроды) галандцамі, якія залазяць у новыя "Жыгулі", паляць "Космас" і жуюць каўбасу "Кампамос" у той час, калі іх навакольнае асяродьдзе зьнікае... Вядома, калі б такое здарылася ля берагоў Беларусі, нашы доблесныя БРСМ'аўцы ў імгненьне вока ліквідавалі б пагрозу, а ўсе тавары вярнулі б Расеі, таму што беларусы - сумленны народ і мы ніколі не "падкладаем сьвіньню" свайму суседу! З вамі быў Аляксей Каверкаў. Да сустрэчы. |
|
|
| ЖЖ дурасць-2 |
[Jun. 13th, 2006|11:01 am] |
| [ | mood |
| | lazy | ] | Так, вось дурасьць мая. Набраўся ў predatorre.
1. Узгадваем свае прозьвішча, імя, імя па бацьку. 2. Бярэм першую літару кожнага (лацінкай). 3. Адчыняем Google. 4. Пераходзім да падзелу «малюнкі». 5. Уводзім скарот зь першых літараў. 6. Ціскаем «Пошук». 7. Зьмяшчаем найболей упадабаную выяву да свайго дзёньніку з пазнакай «Спэцзаданьне ў 7 пунктаў» і гэтым тэкстам.
( Мой малюнак ) |
|
|
| ''Перцы" руляць! |
[May. 31st, 2006|12:00 am] |
| [ | Tags | | | music | ] |
| [ | music |
| | RHCP- Wet sand | ] |
Вось спампаваў сабе першую частку новага альбома RHCP "Stadium Arcadium". Сяджу слухаю. Цікавая рэч. А то неяк стаміўся ўжо ад цяжкой музыкі... А гэта... Як гаворыцца, тое, што доктар прапісаў. Асабліва ноччу... |
|
|
| Дождж... |
[May. 30th, 2006|08:39 pm] |
Блін, ну колькі, колькі можа ісьці гэты дождж ?!... |
|
|
| І ўчора, і сеньня... |
[May. 15th, 2006|10:08 pm] |
Вось і прайшоў чарговы дзень... Дзень як дзень, нічога асаблівага. У школу не хадзіў-здаваў экзамен у музычнай школе. Здаў добра: на 9 балаў. Вельмі задаволены, асабліва таму што п'есу сваю на экзамен вывучыў адно ўчора(такі вось зь мяне трамбаніст :) А пасьля экзамену чатыры гадзіны матаўся па горадзе(дапамагаю бацьку ў якасьці кур'ера). Але не стаміўся, а адчуў нейкі прыток энэргіі: ў горадзе зараз так прыемна-квітнеюць дрэвы, заліваючы салодкім пахам кожную вуліцу, кожны закуток. Нібы плаваеш у нечым салодкім. Як у Японіі можна зрабіць дзень сакуры. Ну а яшчэ пачаў чытаць кнігу "Па кім званіць звон" За сеньня прачытаў 250 старонак. Кранае. Люблю Хэмінгуэя-такі ў яго стыль непаўторны, такі просты, але... нават не апішаш. Трэба чытаць. А яшчэ ўчора не паехаў на паседжаньне НРсМ-аццкі дождж засьпеў мяне якраз на прыпынку каля хатыю. Вымак увесь. Вярнуўся дадому - і о цуда! Дождж скончыўся. Як заўсёды. Але замест паседжаньня паглядзеў дакумэнтальны фільм пра Чэ Гевару. Вельмі цікавы. У гэтага чалавека былі вельмі цікавыя погляды і шмат чаго я даведаўся пра камандантэ Чэ з гэтага фільму. Так што каму патрэбна магу запісаць. Больш навінаў няма. Пайду спаць.
ЗЫ Доўга ржаў http://brsm.livejournal.com/10404.html |
|
|
| Талстой і вершы |
[May. 10th, 2006|05:44 pm] |
| [ | music |
| | NRM - Катуй-ратуй | ] | Вось сяджу вучу адрывак з "Вайны і міра". Нічога не лезе ў галаву Дакладней лезе, але зусім не тое, што патрэбна. Адрывак пра стары дуб не хоча вучыцца. Зусім!!! Але за ты час, што "вучыў" прозу, напісаў вершык нейкі. Тут вам яго выкладваю на суд грамадскасьці:
Ціха ноч адыходзіць; мы з табою адны. Справы будуць ужо потым, а пакуль што-засьні. Каляровае неба нам падарыць усход: Сонца зноў распачала нябесны свой ход.
Справы будуць ужо потым, а пакуль што-засьні. Бачыш: раніца гасіць зор шматлікіх агні, Бачыш: вогнішча водзіць іскр карагод, Удалячынь адступае зь ценяў велічных плот.
Хутка раніца, хутка, але ноч пакуль-сьпі. Няхай боль ад пакутаў уляціць са сьлязьмі. Ужо не будзе былога, ужо прайшлі тыя дні, Мабыць у раніцы-гора, але ноч пакуль-сьпі... |
|
|
| Вось і адбыўся канцэрт NRM |
[May. 8th, 2006|10:42 am] |
| [ | music |
| | Стэрэазвон у вушах | ] | Вось і адбыўся канцэрт. Канцэрт цудоўны: музыкі і гралі, і жартавалі. І паседжаньне НРСМ-у было класнае! Увогуле, усім задаволены вельмі і вельмі. Але я яшчэ адыходжу, прачынаюся.
( А пакуль фоткі ) |
|
|
| Прайшлі выхадныя... |
[Apr. 4th, 2006|10:27 pm] |
| [ | mood |
| | happy | ] |
| [ | music |
| | Няма | ] | А з імі ўжо 2 дні працоўнага тыдня. У суботу-нядзелю ездзіў у Баранавічы-прывезці дадому малодшага брата, павідаць радных, ну там знаёмых спаткаць. Чамусці са знаёмых нікога за 2 дні не вылавіў-дзе яны ўсе падзеліся? Так, перад мной паўстала 3 пытанні 1) Абранне мабілы. Ну што сказаць, грошай няшмат, таму пакуль што спыніўся на Нокіі 6030. Мабыць, што параіце? 2)Дзе ўзяць значок "ЗА СВАБОДУ"(а лепш 2 адзін на заплечнік, а другі на рамень для гітары) ? 2)Дзе набыць кнігу "Iх МРОЯ. Іх NRM"?
Потым яшчэ што-небудзь напішу, а зараз дужа хаа-а-а-а-а-а-а-а-а-а-а-а-ачу спаць. Дабранач!!! |
|
|
| Прывітанне ўсім!!! |
[Mar. 31st, 2006|06:10 pm] |
| [ | Current Location |
| | перад маніторам | ] |
| [ | mood |
| | happy | ] |
| [ | music |
| | Rammstein-Reise,Reise | ] | Ну што, усім прывет. Вось стварыў сабе ЖЧ. Як паглядзеў, вельмі цікавая ды карысная рэч. Буду пісаць. Аб чым жа писаць у першы раз-ну канечна, аб надвор'і. Дай жа Божа, прыйшла вясна. І не сыйдзе. таму што зіма ўжа заела... Як выглянеш у акно, дык бачна, што цеплаватае сакавіцкае паветра даядае кавалкі бруднага шэрага снега... Каб яшчэ сонца свяціла... У веснавую пару толькі б вершы й пісаць, але ў галаву нешта нічога ўпарта не лезе. Нядаўна скончыў(г. зн. да канца дапісаў) 3 вершы. Захаваў іх на дыскеце ды ў сшытку(хто іх ведае, гэтыя дыскеты:). А ўвогуле ўсе нармальна. І стабільна. '' Аб гэтым нам сказаў нацыянльны канал'' Але я ўсе ўспамінаю бедных збітых журналістаў БТ. Як яны там, з чэрапна-мазгавымі траўмамі? Можа я гэта сваім сняжком выклікаў у іх такія траўмы? Бедныя... Сяджу, плачу :( |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| |
|
|